3 траўня 2024, Пятніца, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брусэль вітае вызваленьне беларускіх палітвязьняў

1

Эўразьвяз задаволены датэрміновым вызваленьнем трох беларускіх палітвязьняў. “Мы спадзяёмся, што гэтак жа хутка будуць вызваленыя іншыя палітзьняволеныя”, – заявіла камісар зьнешніх сувязяў і эўрапейскай палітыкі суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

У распаўсюджаным 28 студзеня прэсавым рэлізе вітаецца правядзеньне тэхнічнай сустрэчы эўрапейскіх і беларускіх экспэртаў у галіне энэргіі і транспартнай сытуацыі 28-30 студзеня ў Менску, а таксама нарадзе беларускіх ды эўрапейскіх экспэртаў-эколягаў 7 лютага ў Брусэлі, паведамляе «Радыё Свабода».

Як заявіла эўракамісар, “правядзеньне падобных тэхнічных сустрэчаў экспэртаў магло б пакласьці аснову трываламу супрацоўніцтву пры ўмове, што Беларусь зробіць крокі да дэмакратызацыі”. Паводле Фэрэра-Вальднэр, “супрацоўніцтва дазволіла б нам істотна павялічыць дапамогу для Беларусі ў галіне эканамічнага і экалягічнага разьвіцьця , што палепшыла б якасьць жыцьця ў Беларусі”.

У лістападзе 2006 апублікаваны дакумэнт “Што Эўразьвяз мог бы даць Беларусі”, у якім выкладаюцца перавагі, якія магла б мець краіна ў выніку ўступленьня на шлях дэмакратызацыі.

Цяпер дапамога ЭЗ сканцэнтраваная на падтрымцы абмежаваных галінаў: сацыяльнай сфэры і грамадзянскага супольніцтва. У якасьці прыярытэтных напрамкаў для дапамогі Беларусі Эўракамісія бачыць таксама вышэйшую адукацыю і незалежныя мэдыі.

Вызваленьне палітвязьняў – галоўная з 12 умоваў Эўразьвязу, пасьля выкананьня якіх ЭЗ гатовы пайсьці на супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках