29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Аляксандр Абдулаў

20
Памёр Аляксандр Абдулаў

У Маскве на 55-м годзе жыцця сканаў вядомы акцёр Аляксандр Абдулаў. Пра гэта радыёстанцыі "Эхо Москвы" паведаміў намеснік дырэктара тэатра Ленком.

Нагадаем, на пачатку верасня лекары ізраільскай анкалагічнай клінікі "Іхілаў" выявілі ў яго рак лёгкіх чацвёртай стадыі. Хвароба закранула і іншыя ўнутраныя органы – печань, ныркі, падстраўнікавую залозу. Гэтая стадыя рака лічыцца невылечнай. Пасля курсу хіміятэрапіі ізраільскія лекары адзначылі ў акцёра некаторыя паляпшэнні і ён вярнуўся ў Маскву, дзе збіраўся працягнуць лячэнне.

У Маскве ў лістападзе ў Аляксандра Абдулава здарыліся некалькі сардэчных прыступаў. Штораз з моцнымі болямі ў вобласці сэрца акцёра дастаўлялі ў сталічныя клінікі. Аднак пасля таго, як Абдулаву станавілася лепш, ён, адмаўляючыся ад шпіталізацыі, з'язджаў дамоў.

Нагадаем, у канцы жніўня Аляксандру Абдулаву зрабілі тэрміновую аперацыю ў севастопальскай клініцы з нагоды прабадной язвы. І літаральна праз некалькі гадзін пасля аперацыі ў яго пачаліся сур'ёзныя праблемы з сэрцам.

Шэсць сутак Абдулаў правёў у рэанімацыі, а пасля яго адправілі ў Маскоўскі кардыяцэнтр імя Бакулева. Пералёт негатыўна адбіўся на арганізме акцёра, і лекарам давялося збіваць у Абдулава падвышаны ціск.

Яшчэ праз тры дні наступіла рэзкае пагаршэнне. Акцёру было так дрэнна, што ён не мог нават сесці ў ложку. Лекары тэрмінова склікалі кансіліум і прызначылі самае дбайнае абследаванне, вынікі якога апынуліся трывожнымі. Абдулаву зрабілі мноства аналізаў, УЗІ, кампутарную тамаграфію і выявілі ў яго аб'ёмная ўтварэнне ў левым лёгкім.

Біяграфія Аляксандра Абдулава

Аляксандр Абдулаў нарадзіўся 29 траўня 1953 года. У 1975 годзе ён скончыў РАЦІ (ГІТІС) (курс Раеўскага). У тым жа годзе Абдулаў быў прыняты ў трупу тэатра Ленком. Паспяховы акцёрскі лёс Аляксандра Абдулава вызначыла выкананне роляў лейтэнанта Плужнікава ў спектаклі "У спісах не значыўся" (па Васільеве), Хаакіна ў "Зорцы і смерці Хаакіна Мур’еты" (па Нярудзе), Мікіты ў "Жорсткіх гульнях" Арбузава.

Сярод прац апошніх гадоў варта адзначыць ролі ў спектаклях "Дыктатура сумлення" Шатрова (Вярховенскі), "Памінальная малітва" Горына па Шалом-Алейхему (Менахем), "Школа для эмігрантаў" Ліпскерава (Трубяцкі), "Варвар і ерэтык" па Дастаеўскім (Аляксей Іванавіч), "Плач ката" па Дзюррэнматту і Аную (Кат), "Зацьменне" па Кену Кізі (Макмэрфі).

Найперш, Аляксандр Абдулаў вядомы сваімі бліскучымі працамі ў кіно. Ён зняўся ў такіх выдатных фільмах, як "Звычайны цуд", "Той самы Мюнхаўзэн", "Дом, які пабудаваў Свіфт", "Забіць дракона", "Карнавал", "Геній", "Шызафрэнія", "Брэменскія музыкі і Сo", "NEXT" і "NEXT2" і шматлікіх іншых.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках