Больш за тысячу беларусаў паставілі свае подпісы супраць АЭС
- 31.01.2008, 12:35
Пасьля чарговага падліку подпісаў, сабраных сябрамі Горацкай антыядзернай ініцыятывы супраць будаўніцтва ў Беларусі АЭС, высьветлілася, што іх колькасьць пераўзышла тысячу.
Між тым, кампанія па зборы подпісаў вядзецца толькі 2 тыдні і пакуль на рэгіянальным узроўні, у Горках і ваколіцах. Аднак на сеньня у антыядзернай тэчцы ў Горках знаходзяцца лісты з 1009 подпісамі мясцовых жыхароў.
Найбольшы паказчык сярод валянтэраў мае пенсіянерка Галіна Мікша, у якой днямі нарадзіўся першы ўнук. Галіна Сяргееўна кажа, што хоча зрабіць усе магчымае, каб стварыць бясьпечныя ўмовы для ягонага жыцця, а таксама абараніць іншых дзетак. Зараз у яе актыве 277 подпісаў.
Сябры антыядзернай ініцыятывы намераны працягваць збор подпісаў да той пары, пакуль улады не пачнуць дыялёг па гэтым пытанні з грамадзкасьцю альбо не спыняць будаўніцтва.