«Дынама» не прадасць Пуцілу немцам?
- 4.01.2008, 13:59
Генеральны дырэктар менскага «Дынама» Сяргей Карнееў аспрэчвае інфармацыю газеты Bild пра продаж «дынамаўца» Антона Пуцілы ў нямецкі «Гамбург».
«Антон – гулец «Дынама». Усё астатняе – хлусня. Вось толькі незразумела, каму гэта трэба было», – заявіў Карнееў у інтэрв'ю «Советской Белоруссии».
Агент футбаліста Мікалай Шпілеўскі таксама не пацвердзіў інфармацыю аб продажы Пуцілы. «Для такіх гутарак няма глебы. Як мага казаць пра трансфер, калі не было нават перамоў? Ніхто не ўтойвае, што Пуціла спадабаўся «Гамбургу». Клуб зацікаўлены ў яго набыцці. Але на дадзены момант Пуціла – гулец менскага «Дынама». Нешта стане зразумелым толькі на наступным тыдні», – паведаміў Шпілеўскі.