9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папярэджаньне і штраф за антываенны пікет (Фота, відэа)

Камісія па справах непаўналетніх вынесла папярэджаньне 16-ці гадоваму ўдзельніку акцыі каля расейскай амбасады 11 жніўня Ільлю Шылу і пакарала штрафам у 875 тысяч рублей (415 даляраў) ягонага брата Івана.

Раней за удзел у мірнай акцыі супраць расейскага вайсковага ўварваньня былі пакараны актывісты «Маладога Фронту» Людзьвіся Атакулава і Андрусь Тычына.

Нагадаем, што 11 жніўня каля расейскай амбасады «Малады Фронт» правёў антываенны пікет. Акцыя была разагнаны міліцыяй з ужываньне фізычнай сілы і спэцсродкаў. Чацьвера ўдзельнікаў былі затрыманы, у дачыньні да кожнага былі складзены адміністрацыйныя пратаколы. Андрусь Тычына, Іван і Ільля Шыла і Маўлюда Атакулава былі абвінавачаны ў парушэньня парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. На наступны дзень дзяўчына была пакараны 10-цю суткамі арышту, а на мінулым тыдні на Андруся Тычыну быў накладзены штраф у памеры 25 базавых велічыняў( 875 тыс. бел. руб).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках