13 чэрвеня 2026, Субота, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Севярынец аб адмене санкцыяў з Лукашэнкі: «Гэта фокус!»

4

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя лічыць, што эўрапейцы паспяшаліся з адменай санкцыяў супраць Аляксандра Лукашэнкі.

“Гэта фокус!” – заявіў палітык у інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Ён уважае, што значна больш эфектыўна было бы на шэсць месяцаў прыпыніць санкцыі супраць чыноўнікаў, якія займаюцца эканомікай, і напрацягу гэтага пэрыяду патрабаваць ад рэжыму поўнага супынення рэпрэсыяў.

“Пад супэненнем рэпрэсыяў я маю на ўвазе рэабілітацыю былых палітвязняў, прадстаўленьне свабоды для СМІ, а таксама рэгістрацыю “Маладога Фронту”, “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” і руху “За свабоду”. А ўжо потым можна разглядаць пытаньне аб адмене санкцыяў у дачыненні да рэжыму”, - тлумачыць сустарэйшыня БХД.

На думку палітыка, Аляксандар Мілінкевіч не нясе адказнасці за зняццё санкцыяў з беларускага кіраўніка.

“Гэтае рашэнне прымаў не Аляксандар Мілінкевіч, а эўрапейцы. Калі мы былі ў Брусэлі, то было адчуванне, што гэтае рашэнне ўжо кімсьці прынятае”, - заявіў Павал Севярынец.

“Стратэгічна сувязі Эўропы з Беларуссю нам патрэбныя, але фактычна Эўропа дапусціла памылку”, - зазначыў ён.

Палітык упэўнены: пасля відавочнай фальсыфікацыі “выбараў” такога кроку з боку Эўропы беларусы не зразумеюць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках