15 траўня 2024, Серада, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мілінкевіч дамогся свайго: З Лукашэнкі знялі санкцыі

97
Мілінкевіч дамогся свайго: З Лукашэнкі знялі санкцыі

Рада Еўрапейскага Звяза адмяніла на паўгода візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу яго чыноўнікаў. Прадстаўнікі французскага старшынства ў Еўразвязе падкрэслілі, што гэта павінна «паспрыяць дэмакратызацыі Беларусі». Санкцыі не здымаюцца з асобаў, якія былі ўцягнутыя ў знікненні апанентаў рэжыму Лукашэнкі.

Нагадаем, што міжнародная супольнасць падазрае ў датычнасці да знікнення лідэраў беларускай апазіцыі шэраг чыноўнікаў: экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Сівакова, былога сакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана, міністра ўнутраных справаў Уладзіміра Навумава і былога камандзіра спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрыя Паўлічэнку.

Прыпыненне санкцыяў датычыць і Лукашэнкі. «Ён можа вандраваць», -- адзначыў адзін з еўрапейскіх дыпламатаў у Люксембурзе.

Як вядома, адным з галоўных лабістаў прыняцця такога рашэння выступаў экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, які заяўляў, што яго галоўнай задачай з'яўлялася наладжванне дыялогу паміж рэжымам і Захадам. Зараз ён дамогся свайго: фактычна Еўразвяз заахвоціў дыктатара ў адказ на фальсіфікацыю «выбараў» у чарговы раз. Мілінкевіч таксама быў зацятым праціўнікам байкоту выбарчага фарсу і аказваў падтрымку кандыдатам, якія ўдзельнічалі ў "выбарах" да канца, што спрыяла імітацыі спаборніцкага працэсу. З сённяшняга дня Аляксандр Мілінкевіч падзяляе адказнасць за ўсе магчымыя рэпрэсіі супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі разам з дыктатарам Лукашэнкам.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках