9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачаліся вайсковыя вучэнні з удзелам ВПС Расеі

15 кастрычніка на тэрыторыі Беларусі пачаліся комплексныя аператыўныя вучэнні (КАВ) Узброеных сіл "Восень-2008".

Вучэнні, якімі кіруе міністр абароны генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў, праводзяцца па тэме "Падрыхтоўка і вядзенне абарончай аперацыі Ўзброенымі сіламі".

Па інфармацыі прэс-службы Мінабароны, вучэнні спланаваныя ў два этапы. Падчас першага этапу — падрыхтоўка абарончай аперацыі — з 15 па 16 кастрычніка будуць удакладняцца плануючыя дакументы абарончай аперацыі, адпрацоўвацца пытанні ўсебаковага забеспячэння баявых дзеянняў войскаў і воінскіх фарірмаванняў. Пры кіраванні вылучэннем і разгортваннем войскаў вызначана адпрацаваць пытанні барацьбы з дэсантна-дыверсійнымі сіламі ўмоўнага суперніка, перадае БелаПАН.

Другі этап вучэнняў — вядзенне абарончай аперацыі — пройдзе з 17 па 21 кастрычніка. Асноўная ўвага будзе нададзеная ўдасканаленню практычных навыкаў службовых асоб у кіраванні аб'яднаннямі, злучэннямі і воінскімі часткамі пры адлюстраванні ўдараў сродкаў паветранага нападу і сухапутных груповак войскаў.

Мэтай КАВ з'яўляецца ўдасканаленне ўзаемадзеяння Ўзброеных сіл з іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі краіны, а таксама органамі вайсковага кіравання і падпадзяленнямі УС Расеі падчас падрыхтовак і вядзення абарончай аперацыі.

Агульная колькасць войскаў, якія ўдзельнічаюць у КАВ, — прыкладна 8,5 тыс. чалавек. Будзе задзейнічаная баявая і адмысловая тэхніка, у тым ліку больш за 40 лятальных апаратаў (з іх 12 ад ВПС Расеі), больш за 60 танкаў, каля 250 баявых браняваных машын і да 40 артылерыйскіх прылад.

Для адпрацоўкі задач вучэнняў заклікана больш за 2 тыс. ваеннаабавязаных, з народнай гаспадаркі пастаўлена каля 50 адзінак транспартных сродкаў. Асабісты склад, закліканы з запасу, прыме ўдзел у тактычных вучэннях з баявой стральбой і тактыка-адмысловых вучэннях у складзе сфарміраваных (даўкамплектаваных) воінскіх частак і падпадзяленняў.

У адпаведнасці з працэдурамі, вызначанымі Венскім дакументам 1999 года, Беларусь накіравала запрашэнні назіральнікам усіх суседніх дзяржаў — Латвіі, Літвы, Расеі, Польшчы і Ўкраіны, а таксама прадстаўнікам ваенна-дыпламатычнага корпуса іншых краін. Мяркуецца, што за ходам вучэнняў будуць назіраць больш за 40 прадстаўнікоў замежных дзяржаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках