9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Менскам захапілі самалёт, які ляцеў з Турцыі

3

У пецярбургскім аэрапорце «Пулкава» зрабіў пасадку самалёт з Турцыі, пасажыры якога змаглі абясшкодзіць узброенага чалавека, які спрабаваў захапіць лайнер. Узброены захоп адбываўся ў той момант, калі самалёт ляцеў над Менскам.

А-320 турэцкай авіякампаніі Turkish Airlines выконваў чартарны рэйс з курортнага горада Анталья ў Санкт-Пецярбург і ў момант захопу знаходзіўся над тэрыторыяй Беларусі. На яго борце знаходзіліся 163 чалавекі.

«Паводле звестак, якія ў нас маюцца, лайнер лецеў у раёне Менску, калі адзін з пасажыраў устаў са свайго месца і закрычаў, што на ім замацаваная выбуховая прылада, — сказаў кіраўнік турэцкага дзяржупраўлення авіязносінаў Архан Бірдал. — Ён запатрабаваў змяніць курс і даставіць яго туды, куды ён пакажа». Але, дадаў чыноўнік, экіпажу і пасажырам удалося супакоіць парушальніка.

Зараз лайнер, паводле звестак ІТАР-ТАС, знаходзіцца на спецыяльнай пляцоўцы, размешчанай паміж унутраным і міжнародным тэрміналамі пецярбургскага аэрапорта.

«Рэйс сустракаюць супрацоўнікі праваахоўчых органаў, яны павінны прыняць рашэнне аб ацэнцы сітуацыі, — цытуе агенства прадстаўнікоў кампаніі «Аэрапорт Пулкава». — У выпадку неабходнасці будзе створаны аператыўны штаб. Але ў цяперашні час, паводле паведамленняў з борта, крытычная сітуацыя знятая, пагрозы для жыцця людзей няма».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках