Праваабаронцу загадалі знішчыць фатаграфіі з акцыі салідарнасці
2- 30.10.2008, 14:44
Праваабаронцы Віктару Ярашуку супрацоўнікі міліцыі загадалі знішчыць фатакадры пікету ў падтрымку палітвязня Аляксандра Баразенкі, які праходзіў учора ў Пінску.
Моладзевыя актывісты вышлі на плошчу Кірава ў Пінску з расцяжкай "Свабоду Аляксандру Баразенку!". Акцыя працягвалася каля 10 хвілінаў. Міліцыянты затрымалі яе ўдзельнікаў Аляксандра Любенчука, Ігара Салаўя, Канстанціна Чувака. Затрыманы быў і праваабаронца Віктар Ярашук. Пратрымаўшы людзей некалькі гадзінаў, міліцыянты ўзялі з іх пісьмовыя тлумачэнні і вызвалілі без складання пратаколаў. Міліцыянты папрасілі Ярашука знішчыць фатакадры пікету, паведамляе «Еўрарадыё».
Нагадаем, Аляксандр Баразенка, адзін з 14-ці ўдзельнікаў студзеньскай вулічнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, быў затрыманы ў аўторак 28 кастрычніка і цяпер знаходзіцца ў менскім следчым ізалятары.