9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Казуліна знятая судзімасць?

Намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі Аляксей Бягун заявіў, што з былога палітвязня Аляксандра Казуліна знятая судзімасць.

На пытанне карэспандэнта «Еўрарадыё», ці здымае акт амністыі судзімасць з Казуліна, Аляксей Бягун адказаў сцвярджальна, падкрэсліўшы, што Аляксандр Казулін зараз выязны з краіны.

Нагадаем, 16 жніўня Аляксандр Казулін быў памілаваны на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Алег Слепчанка ўдакладніў, што «памілаванне не здымае з яго судзімасць».

Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казулін быў арыштаваны за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 года. 13 ліпеня 2006 года Менскі суд прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 год турэмнага зняволення.

Здыманне з Аляксандра Казуліна судзімасці азначае, што ён зможа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках