Усе квіткі на матч Беларусь — Англія прададзеныя
2- 7.10.2008, 16:27
7 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас паведаміў, што ўсе квіткі на матч адборачнага турніра чэмпіяната свету-2010 Беларусь — Англія прададзеныя.
Па ягоных словах, продаж квіткоў адбываўся без скандалаў. Частка квіткоў распаўсюджаная па заяўках, што дазволіць патрапіць на стадыён заўзятарам з падаленых рэгіёнаў, як гэта было падчас матчу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — "Ювентус". Г.Нявыглас выказаў шкадаванне, што на стадыён "Дынама", які змяшчае 34 тыс. гледачоў, не змогуць патрапіць усё жадаючыя, піша БелаПАН.
Пры падрыхтоўцы да матчу адмысловая ўвага надавалася пытанням бяспекі, заявіў Г.Нявыглас. "Адбылося некалькі сустрэч з калегамі з брытанскай паліцыі. Вы ведаеце, якая слава ў ангельскіх заўзятараў", — сказаў кіраўнік БФФ.
Матч Беларусь — Англія пройдзе 15 кастрычніка. Пачатак у 21.30.