9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта інтэрнэт-старонка АГП і прэс-сакратар АДС тыражуюць свядомую хлусню?

Каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка звярнуўся з адкрытым лістом да лідэраў АДС і АГП.

Адкрыты ліст сябрам Прэзідыўма Палітрады АДС і сябрам Палітрады Аб'яднанай грамадзянскай партыі

Паважаныя калегі!

Звярнуцца да вас мяне змусіла наступная сытуацыя. На інтэрнэт-старонцы Аб'яднанай грамадзянскай партыі (ucpb.org) 25 верасня 2008 году з'явіўся матэрыял, перадрукаваны з інтэрнэт-праэкту «Мы» пад загалоўкам «Кого проглотит Хартия?», аўтар якога хаваецца пад псеўданімам Сяргей Налівайка. У дадзеным артыкуле змяшчалася наступная інфармацыя: «Не так давно один из скандинавских фондов выделил гражданской инициативе «Хартия-97» грант в полтора миллиона долларов. Деньги немалые. И так просто их не освоишь». Дадзены пасаж з'яўляецца вельмі правакацыйным і абсалютна хлуслівым, а па сваёй сутнасці -- палітычным даносам. Падчас «выбарчай кампаніі» мы палічылі патрэбным не рэагаваць на дадзеныя правакацыйныя сцвярджэнні, палічыўшы іх палемічным перахлестам. Аднак учора на сайце АГП у матэрыяле «Выход из коалиции нужно было «смягчить» журналіст рэсурсу, задаючы пытанне інтэрв'юяванаму, ізноў паўтарыў хлуслівую інфармацыю: «Недавно в прессе муссировалась информация о том, что «Хартия-97» получила больше миллиона долларов для кампании «Санникова в президенты».

Я патэлефанаваў сустаршыні АДС, старшыні АГП Анатолю Лябедзьку з просьбай растлумачыць, чаму на інтэрнэт-старонцы АГП ужо другім разам тыражуецца дадзеная загадзя ілжывая інфармацыя. Анатоль растлумачыў, што да сайта ucpb.org ён ня мае ніякага дачынення і што людзі, якія робяць сайт, размяшчаюць тую інфармацыю, якую лічаць патрэбным. Аднак ён паабяцаў, што паспрабуе знайсці час для сустрэчы з журналістамі сайта і разабрацца ў сытуацыі. Мне невядома, ці сустрэўся лідэр АГП з людзьмі, якія робяць інтэрнэт-сайт, аднак хлуслівая інфармацыя ў дачыненні да Хартыі’97 па-ранейшаму размешчаная на дадзеным рэсурсе.

Паколькі ўпершыню гэтая хлусня з'явілася на старонках інтэрнэт-праэкту «Мы», я паспрабаваў дазнацца, хто стаіць за гэтым праэктам. Па інфармацыі БелаПАНа, «каардынатарамі інтэрнэт-праэкту «Мы» з’яўляюцца беларускія журналісты Кірыла Пазняк, Юры Пацёмкін і Генадзь Шарыпкін». Як вядома, Юры Пацёмкін адначасова з'яўляецца прэс-сакратаром АДС.

У сувязі з гэтым паўстае пытанне: навошта адзін з лідэраў і прэс-сакратар АДС, як мінімум, не перашкаджаюць распаўсюду хлуслівай і небяспечнай ва ўмовах дыктатуры інфармацыі ў дачыненні да сваіх калегаў па апазыцыі? Дыскусіі ў апазыцыі і ў грамадзянскай супольнасці ня толькі магчымыя, але і неабходныя. Часам яны носяць вельмі востры характар, і ў мяне няма ніякіх прэтэнзыяў да зместу вышэй узгаданых матэрыялаў у агульным. Журналісты маюць поўнае права выкладаць свае версіі і даваць ацэнкі людзям і падзеям. Нельга толькі апускацца да адкрытай хлусні.

Звяртаюся да вас, калегі, з просьбай разабрацца ў гэтай справе і дапамагчы спыніць паклёпніцкую кампанію.

З павагай,

Зміцер Бандарэнка,

каардынатар Хартыі’97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках