Беларусь адмовілася прымаць на аздараўленне жыхароў Паўднёвай Асеціі
4- 8.10.2008, 17:33
Беларускі бок адмаўляецца прымаць на аздараўленне ў сваіх санаторыях жыхароў Паўднёвай Асеціі. І тым больш не збіраецца аплачваць транспартныя выдаткі, звязаныя з паездкай асяцінаў у Беларусь.
Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю «Комсомольской правде в Беларуси» намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
«Да нас сапраўды павінна была прыехаць група грамадзянаў з Паўднёвай Асеціі. Але яна чамусьці была сфарміраваная не з дзяцей, а з дарослых, хаця да гэтага мы абгаворвалі ўсе ўмовы аздараўлення асяцінскіх дзяцей», - распавядае Генадзь Балбатоўскі.
Яшчэ адно пытанне, якое не могуць вырашыць Беларусь і Асеція, - хто будзе аплачваць дарогу. На думку беларускага боку, усе транспартныя выдаткі павінен ўзяць на сябе ўрад Паўднёвай Асеціі.