9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спынілася апошняе буйное прадпрыемства ў Ганцавічах

3

Паводле загаду дырэктара Ганцавіцкага камбіната панельнага домабудавання праца спыненая да канца кастрычніка. Гэта звязана з адсутнасцю сыравіны і матэрыялаў.

Фармовачны, арматурны, сталярны цэх, сталоўка, склад гатовай прадукцыі не працуюць. ІТР працуюць па 3 дні на тыдзень, паведамляе “Еўрарадыё”.

Сёлета планавалася мадэрнізацыя камбінату, стварэнне новых 57 працоўных месцаў. Пакуль людзі сыходзяць з камбінату. Калі ў студзені там працавалі 262 чалавекі, дык цяпер – 201. Ды і тым у верасні вымушаныя былі даплачваць, каб заробак дацягнуў да пражытковага мінімуму – 220 тысяч 80 рублёў.

За апошнія 7-8 гадоў у Ганцавічах закрыліся ўсе буйныя прадпрыемствы горада. Цяпер гэта самы бедны раён Брэстчыны і адзін з самых бедных у Беларусі. Людзі масава з’язджаюць на заробкі ў Расію.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках