9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія фондавыя індэксы зніжаюцца

7

Расейскія фондавыя індэксы ўдзень 9 кастрычніка спынілі рост. Калі яшчэ некалькі гадзінаў таму індэкс ММВБ узнімаўся на 15 адсоткаў у параўнанні з папярэднім днём, а РГС - на 13 адсоткаў, дык да 15:50 па маскоўскім часе рост біржавых паказчыкаў склаў каля 10 адсоткаў.

Пры гэтым сярод усіх расейскіх акцыяў моцна падаражэлі толькі каштоўныя паперы нафтагазавых кампаніяў. На РГС галіновы індэкс "Нафта і Газ" узняўся амаль на 16 адсоткаў, прычым акцыі "Лукойла" выраслі больш чым на 27 адсоткаў. Тры з сямі індэксаў ("Спажывецкія тавары", "Электраэнергетыка", "Металы і здабыча") знаходзяцца ў мінусе. Акрамя таго, зніжаецца і індэкс РГС-2, у які ўваходзяць акцыі другога эшалона. Да 15:50 ён апусціўся на 2,39 адсоткі, перадае Lenta.ru.

Такія дадзеныя азначаюць, што пакуль нельга казаць аб узнаўленні ўсяго расейскага фондавага рынка. Хутчэй за ўсё, лакальны попыт на акцыі нафтагазавых кампаніяў звязаны з тым, што яны значна патаннелі на працягу апошніх сесіяў.

Нагадаем, што з-за рэзкага росту тэхнічных індэксаў таргі на РГС і ММВБ ужо прыйшлося некалькі разоў прыпыняць. Акрамя таго, згодна з першым распараджэннем Федэральнай службы па фінансавых рынках, сёння на біржах таргі не павінны былі стартаваць наогул - іх планавалася пачаць толькі 10 кастрычніка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках