Юстас Палецкіс: Міністры замежных спраў краін ЭЗ прымуць рашэньне па Беларусі 13 кастрычніка
2- 9.10.2008, 17:34
У рэзалюцыі Эўрапарлямэнта па Беларусі прапануецца прыпыніць візавыя санкцыі Эўразьвязу супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў на паўгода. Канкрэтнае рашэнне можа быць прынятая на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ у Люксембургу.
На пытаньне “Радыё Свабода”, ці адмененыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, эўрапарлямэнтар Юстас Палецкіс заявіў:
“Ведаеце, гэта робіць не парлямэнт. На наступным тыдні 13 кастрычніка будзе эўрапейская рада, дзе сустрэнуцца міністры замежных спраў 27 краінаў. Туды запрошаны і спадар Мартынаў. І там можа быць рашэньне. Парлямэнт дае толькі рэкамэндацыі. Так што давядзецца пачакаць. Парлямэнт рэкамэндуе праявіць гнуткасьць у гэтым пытаньні. І шукаць шляхоў, якія дазволілі б ісьці наперад у паляпшэньні дачыненьняў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю”.
Спадар Палецкіс не выключае, што вырашэньне гэтага пытаньня будзе зьвязана з пэўнымі ўмовамі, якія будуць выстаўленыя беларускаму боку.