9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзяды» ў Празе: паклон прэзыдэнтам БНР (Фота)

1 лістапада прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў у Чэхіі, у тым ліку і супрацоўнікі «Радыё Свабода», прыйшлі на Альшанскія могілкі ў Празе.

Першыя беларускія магілы зьявіліся тут ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, з пачаткам хвалі пасьлярэвалюцыйнай эміграцыі. Тут пахаваны першы прэзідэнт Рады БНР Пётра Крачэўскі, які памёр у Празе у 1928-м годзе. Ягоныя паўнамоцтвы потым пераняў Васіль Захарка, які памёр у 1943-м годзе.

Паводле ўспамінаў сучасьнікаў, абодва гэтыя палітыкі пражылі апошнія гады жыцьця ў крайняй беднасці. Яны прынцыпова не прынялі заклік савецкай улады скласьці паўнамоцтвы ўраду БНР і вярнуцца на працу ў савецкую Беларусь.

Помнікі на іх магілах былі адноўленыя ў канцы 90-х гадоў, на сродкі беларуска-амэрыканскай фундацыі імя Крэчэўскага.

На Альшанскіх могілках пахаваны таксама легедарны беларускі сьпявак Міхась Забэйда-Суміцкі. Кветкі і сьвечкі упрыгожылі іхныя магілы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках