28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі з патрабаваннем свабоды палітвязням праходзяць у Берасці (Фота)

У Берасці пачаліся акцыі пратэсту супраць зняволення актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Баразенкі.

Актывістамі кампаніі былі развешаныя чорна-белыя плякаты палітзняволенага з надпісам "Свабоду Аляксандру Баразенку!" уздоўж вуліц Арлоўская, Маскоўская, Ленінградзкая, Гаўрылава ды Партызнскага праспэкту, што знаходзяцца ў мікрараёне Ўсход.

Акцыя скіравана на прыцягненне ўвагі грамадзкасці гораду да з’яўленьня ў краіне новых палітычных зняволеных. Па меркаванні аднаго з актывістаў, "рэверансы" улады Беларусі ў бок Захаду ніяк не паспрыялі спыненьню пераследу апазыцыі. Таму акцыі салідарнасці з палітвязнем будуць працягвацца і надалей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках