9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі выйгралі ў каманды Кіпра

1

Сёння футбалісты моладзевай зборнай Беларусі новага склікання правялі першы таварыскі матч. На стадыёне «Макарыё» у Нікасіі падапечныя галоўнага трэнера Георгія Кандрацьева сустракаліся з кіпрскай «маладзёжкай» і атрымалі перамогу з лікам 2:0.

У пачатку першай паловы гульні, на 12-й хвіліне, лік адкрыў Станіслаў Драгун, а незадоўга да фінальнага свістка канчатковы вынік усталяваў Андрэй Варанкоў. Каманда, складзеная з футбалістаў не старэйшых за 1988 год нараджэння, будзе рыхтавацца да адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2011 года.

Сёння ўвечары на нікасійскім стадыёне «ГСП» таварыскі паядынак правядуць таксама нацыянальныя зборныя Беларусі і Кіпра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках