9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі : «Нацыя пачынае вяртацца да сваіх вытокаў»

У акцыі «Дзяды» прымала ўдзел шмат маладых беларусаў, і гэта паказала, што Беларусь мае шанец на добрую прышласць, заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі.

«Сённяшняя акцыя вельмі важная, бо гэта сама беларуская акцыя, бо свята Дзядоў у такой форме адзначаецца Беларусьсю традыцыйна і мае адметнасць. І тое, што гэта беларускае свята, тое, што ў ім прымала ўдзел так многа моладзі, тое, што было многа бел-чырвона-белых сцягоў – гэта сама важнае, таму што памяць грунтуецца на гэтым, а той, хто памятае мінулае, у таго ёсць шанец мець добрую прышласць. Гэта сама важнае.

Мяне асабліва ўсцешыў дастаткова актыўны ўдзел моладзі, бо былі ў нас некаторыя шэсці, калі ў асноўным прыходзілі людзі сталога ўзросту. Удзел моладзі -- гэта вельмі важна. Гэта значыць, нацыя пачынае вяртацца да свайго кансалідацыйнага пачатку, да сваіх вытокаў. Я гэтым ўсцешаны», -- сказаў Лявон Баршчэўскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках