9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Склады прадпрыемстваў затавараныя

5

На складах прадпрыемстваў харчовай прамысловасці выраслі запасы прадукцыі. Запасы садавінагародніных кансерваў на 1 лістапада ў 3,6 раза перавышаюць сярэднемесячны аб'ём іх вытворчасці.

Яны складалі 71,1 млн. умоўных слоікаў (муб). Запасы ўсіх кансерваў складалі 110,1 муб, або 240,4% да сярэднемесячнай вытворчасці. За год запасы павялічыліся на 39,3%. Вытворчасць садавінагародніных кансерваў за дзесяць месяцаў бягучага года павялічылася на 30% па стаўленні да аналагічнага перыяду мінулага года да 231,6 муб, усіх кансерваў — на 22,7% да 495,5 муб., гэтым паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені—кастрычніку 2008 года запасы цукру-пяску на беларускіх прадпрыемствах перавысілі сярэднемесячны аб'ём яго вытворчасці ў 3,3 раза. За год запасы цукру паменшыліся на 26%. Да 1 лістапада на складах прадпрыемстваў знаходзілася 150,6 тыс. т цукру. За студзень—кастрычнік у краіне выраблена 461,5 тыс. т цукру-пяску, што на 5,2% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

У цэлым на прадпрыемствах харчовай прамысловасці аб'ем вытворчасці за дзесяць месяцаў бягучага года павялічыўся на 9,5% і склаў 13 трлн. 264,1 млрд. рублёў. Менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года, выпушчана хлеба і хлебабулачных вырабаў — на 1,3% (466,5 тыс. т), пладовых вінаў — на 4,1% (15,5 млн. даў), мінеральнай вады — на 3,9% (323,1 млн. паўлітраў) і харчовай солі — на 2,8% (323,2 тыс. т).

Зафіксаваны значны рост вытворчасці макаронных вырабаў — у 1,7 раза (13,6 тыс. т), крупы — у 1,4 раза (29,4 тыс. т), каньяку — у 2,3 раза (148 тыс. даў), вінаградных вінаў — у 1,3 раза (1 млн. 806 тыс. даў). На 9,5% павялічыўся выпуск тытунёвых вырабаў. За студзень-кастрычнік выраблена 16 млрд. 900 млн. шт. папярос і цыгарэт. Вытворчасць піва вырасла на 0,7% да 30,7 млн. дал.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках