9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША падведзеныя вынікі галасавання на выбарах прэзідэнта

У ЗША афіцыйна завершаны падлік галасоў, пададзеных на прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся 4 лістапада.

У сераду Місуры стаў апошнім штатам, абвясціўшым афіцыйныя вынікі галасавання, паведамляе AFP.

У Місуры з мінімальным адрывам перамог кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Джон Макейн, які атрымаў толькі на 3632 галасы больш, чым дэмакрат Барак Абама. Усяго ў выбарах прэзідэнта ЗША прынялі ўдзел больш за 2,9 мільёна жыхароў Місуры.

Канчатковыя вынікі выбараў прэзідэнта ЗША такія: Абама можа разлічваць на падтрымку 365 выбаршчыкаў, Макейн - 173.

Нягледзячы на тое, што Абама ўжо носіць званне абранага прэзідэнта і актыўна фарміруе новую адміністрацыю, працэдура выбараў фармальна яшчэ не завершаная. 15 снежня 2008 года прагаласуюць выбаршчыкі. 6 студзеня Кангрэс ЗША правядзе працэдуру падліку галасоў выбаршчыкаў, і толькі 20 студзеня адбудзецца цырымонія інаўгурацыі Барака Абамы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках