9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонку праваабаронцы Валянціна Стэфановіча выклікаюць у КДБ

Сёння супрацоўнік КДБ патэлефанаваў дадому Аліне Стэфановіч, жонцы праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, і запрасіў «на размову».

«Званок раздаўся на хатні тэлефон. Мужчына мне не прадставіўся. Сказаў, што з КДБ і запрашае на размову. Пра мэту выкліку я ня ведаю. Магчыма, нешта і сказаў бы, але я рэзка перапыніла размову, сказала, што нікуды не пайду і паклала слухаўку. Тады ён ператэлефанаваў яшчэ раз і сказаў, што будзе выклікаць мяне позвай. І гэта ўжо не першы выпадак, падобнае тэлефанаванне было і напрыканцы лета», - паведаміла Аліна Стэфановіч.

Што магло стацца прычынай выкліку, жанчына не ведае. Паводле еных словаў, цікавасць да сябе з боку КДБ можа быць выкліканая дзейнасцю яе мужа. Аліна бачыць у гэтым пэўную тэндэнцыю, маючы на ўвазе, што зусім нядаўна 14 лістапада ў КДБ выклікалі жонку сустаршыні па стварэнні партыі БХД Віталя Рымашэўчкага Анастасію Чэрнік-Рымашэўскую.

Па словах Анастасіі, супрацоўнікі КДБ, патэлефанаваўшы, таксама не паведамілі, з якой нагоды яе выклікаюць. Пасьля таго, як яна адмовілася ад запрашэння, тэлефанавалы прапанаваў уласна прыехаць да яе на кватэру, прычым увечары, на што атрымаў адмову. Выклік у КДБ жанчына таксама звязвае з дзейнасцю мужа.

Верагодна такім чынам у КДБ спрабуюць знайсці нейкую дадатковую інфармацыю альбо кампрамат на відных грамадскіх дзеячаў і палітыкаў, паведамляе правабарончы цэнтр «Вясна».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках