9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кубе

7

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам, паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у прэс-службе Саўміна.

"Пастановай Савета міністраў Беларусі N1722 ад 15 лістапада, міністэрству фінансаў загадана вылучыць у 2008 годзе міністэрству замежных справаў для абмасады Беларусі на Кубе 30 тыс. эўра на аказанне гуманітарнай дапамогі гэтай краіне. Грошы будуць вылучаныя з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі", - паведамілі ў прэс-службе.

Як раней паведамлялася, каля 80 тыс. грамадзянаў Кубы былі вымушаныя пакінуць свае дамы з прычыны паводкі. З-за моцных трапічных ліўняў з берагоў выйшла некалькі буйных рэк. На ўсходнім узбярэжжы вострава размытыя ўсе важныя трасы, разбураныя масты, затопленыя сельскагаспадарчыя плантацыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках