16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні праходзіць канферэнцыя па сітуацыі ў Беларусі пасля «парламенцкіх выбараў»

Рада Еўропы, якая аб'ядноўвае 47 краінаў-удзельніцаў, праводзіць у пятніцу ў Вільні канферэнцыю, прысвечаную сітуацыі ў Беларусі пасля «парламенцкіх выбараў» гэтага года.

Беларусь да сярэдзіны 1990-х гадоў мела ў Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) статут спецыяльна запрошанага, аднак пасля прызнання Асамблеяй недэмакратычным праведзенага ў 1996 годзе рэферэндуму і разгону Вярхоўнай Рады Менск быў пазбаўлены гэтага статуту. З таго часу беларускія ўлады неаднаразова рабілі спробы вярнуцца ў Страсбург.

У верасні ў Беларусі прайшлі «парламенцкія выбары». На думку назіральнікаў АБСЕ, яны не адпавядалі ўсім міжнародным стандартам.

Як паведаміў РІА Новости супрацоўнік апарата Рады Еўропы, удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць "барацьбу з падтасоўкай вынікаў выбараў, аказанне падтрымкі грамадзянскай супольнасці, а таксама меры, накіраваныя на пашырэнне свабоды СМІ".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках