Яўгена Афнагеля выклікаюць у міліцыю
- 23.11.2008, 17:06
Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», моладзевы лідэр Яўген Афнагель на 24 лістапада выкліканы ва УУС Савецкага раёна Менска.
Апазіцыянер атрымаў позву, у якой гаворыцца, што ён павінен з'явіцца ў Савецкі РУУС да следчага Адзінца для «правядзенні следчых дзеянняў».
Характэрна, што позвы прыйшлі таксама бацькам Яўгена Афнагеля – іх выклікаюць на допыт 25 лістапада. Пры гэтым, у межах якой крымінальнай справы збіраюцца дапытваць сям'ю апазіцыянера, у позвах не паведамляецца.
«Упэўнены, што ў любым выпадку гэта звязана з маёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, з удзелам у дзейнасці апазіцыі. Вельмі дзіўна, што выклікаюць таксама маіх бацькоў. Дзіўна і незразумела. Я пайду заўтра ў РУУС, натуральна, папярэдне параюся з адвакатам, і як толькі будзе інфармацыя аб тым, з-за чаго мяне выклікаюць, паведамлю аб гэтым журналістам», -- cказал прэс-цэнтру Хартыі’97 Яўген Афнагель.