20 красавiка 2024, Субота, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масгарсуд адмовіўся рэабілітаваць расстраляных у Катыні афіцэраў

8

Маскоўскі гарадскі суд прызнаў законнай адмову рэабілітаваць польскіх афіцэраў па так званай «катынскай справе».

Аб гэтым перадае РИА «Новости» са спасылкай на адваката сваякоў загінулых Ганну Ставіцкую.

Адвакат заявіла, што паколькі магчымасці расейскага правасуддзя, такім чынам, аказаліся вычарпаныя, абарона мае намер звярнуцца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) у Страсбургу.

«Мы неаднаразова звярталіся з просьбай аб рэабілітацыі ў розныя інстанцыі, у тым ліку ў Генпракуратуру, раённыя суды Масквы і вайсковы суд, аднак нідзе не сустрэлі станоўчага выніку», - адзначыла Ганна Ставіцкая.

Нагадаем, што ў канцы кастрычніка 2008 года скаргу ў сувязі з адмовай расейскага боку задаволіць пазоў па справе аб рэабілітацыі польскіх афіцэраў, расстраляных пад Катынню, падалі два грамадзяніна Польшчы - нашчадкі загінулых.

У пазове адзначалася, што сваімі дзеяннямі Расея парушае правы на справядлівы суд і не выконвае палажэнні Канвенцыі ААН па правах чалавека, якія абавязваюць дзяржавы забяспечваць абарону жыцця і тлумачыць кожны выпадак смерці.

Польскія афіцэры, сярод якіх было нямала беларусаў, былі расстраляныя ўвесну 1940 года. Пад Смаленскам і яшчэ ў некалькіх месцах на тэрыторыі СССР было забіта каля 22 тысяч польскіх вайскоўцаў, якія змяшчаліся ў лагерах і турмах НКВД. Па дадзеных рассакрэчаных у 1992 годзе дакументаў, звязаных з масавымі растрэламі ваеннапалонных, вядома, што сярод забітых былі 14552 польскіх афіцэра і паліцэйскіх, узятых у палон Чырвонай арміяй у верасні 1939 года, а таксама 7305 арыштаваных, якія змяшчаліся ў турмах заходніх абласцей Украіны і Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках