Беларусь у НАТА
- 3.11.2008, 16:56
Паседжанне палітыка-вайсковага кіраўнічага камітэта НАТА па пытаннях працэсу планавання і ацэнкі сілаў праграмы «Партнёрства дзеля міру» (ПАРП) у фармаце «26+Беларусь» пройдзе 4 лістапада ў штаб-кватэры Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы ў Брусэлі.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Интерфакс" у прэс-службе беларускага МЗС.
"Мэтай гэтага паседжання з'яўляецца абмеркаванне пытанняў забеспячэння рэгіянальнай бяспекі", - адзначылі ў МЗС.
У прэс-службе паінфармавалі, што ад беларускага боку ў гэтым мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, міністэрстваў абароны і замежных справаў.