10 чэрвеня 2026, Серада, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку не далі правесьці акцыю салідарнасьці

Учора напрацягу паўгадзіны міліцыянты нікога не прапускалі на пляц, дзе мела адбыцца акцыя.

Як паведаміў «Радыё Свабода» актывіст руху «Маладая Беларусь» Алесь Круткін, супрацоўнікаў міліцыі было 10 чалавек. Прыкладна столькі ж удзельнікаў акцыі меркавалі запаліць сьвечкі і зладзіць «жывы ланцуг».

Некаторых актывістаў міліцыянты прасілі паказаць, што знаходзіцца ў іхніх торбах і заплечніках. Але знойдзеныя партрэты зьніклых — Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага — канфіскоўваць ня сталі.

Моладзевым актывістам супрацоўнікі міліцыі казалі, што акцыю праводзіць нельга, бо яна не дазволеная органамі ўлады. Звычайных мінакоў на пляц каля помніка Скарыну цягам паўгадзіны не прапускалі таксама. Урэшце моладзь мусіла разысьціся, бо міліцыянты запэўнілі, што акцыю салідарнасьці правесьці не дадуць ні ў якім выпадку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках