Нацбанк павялічыў стаўку рэфінансавання да 12% гадавых
1- 17.12.2008, 10:40
Нацыянальны банк Беларусі з 17 снежня павялічыў стаўку рэфінансавання да 12% гадавых з 11% гадавых.
Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" ва ўпраўленні інфармацыі НББ.
Падвышэнне базавай стаўкі здзейсненае з мэтай падвышэння прыбытковасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце.
Дадзенае падвышэнне стаўкі рэфінансавання з'яўляецца пятым і найзначнейшым у 2008 годзе. Да гэтага НББ 4 разы падвышаў стаўку кожны раз на 0,25 адсоткавага пункта. Апошняе падвышэнне стаўкі рэфінансавання было праведзенае 12 лістапада - з 10,75% гадавых да 11% гадавых.
У адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2008 год, НББ прагназаваў стаўку рэфінансавання на канец 2008 года ў межах 7-9% гадавых пры ўмове інфляцыі ў межах прагнозных 6-8%. За 11 месяцаў інфляцыя ў Беларусі склала 12%. Гадавая інфляцыя ў лістападзе 2008 гады склала 14,7%.
На 2009 год НББ прагназуе стаўку рэфінансавання на ўзроўні 10-12% гадавых да канца года пры ўмове абмежавання інфляцыі да 9-11%.