Салдат-тэрмінавік загінуў падчас стрэльб на палігоне пад Рэчыцай
10- 17.12.2008, 11:28
Салдат тэрміновай службы загінуў ад агнястрэльнага ранення ў галаву. Гэта адбылося за некалькі тыдняў да звальнення ў запас.
Падчас правядзення кантрольных стрэльб на палігоне ў Рэчыцкім раёне 19-гадовы радавы атрымаў агнястрэльнае раненне з аўтамата. З заключэння эксперта вартавынікае смерць наступіла, «як мінімум, ад аднакратнага траплення ў галаву». Вядома, што стрэл быў не адзін, аднак больш дакладныя звесткі ў інтэрасах следства не выдаюцца, паведамляе СТВ.