9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казулін можа зьехаць працавать за мяжу

26

Па вызваленьні былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін ня можа знайсьці працы ў краіне, таму разглядае варыянты працаўладкаваньня за мяжой.

Па прызнаньню самога палітыка, працаваць ён бы хацеў па спэцыяльнасьці — выкладчыкам. Дзе менавіта, пакуль няма ведама. Сам Казулін на гэта кажа: «Жыць трэба ў любым выпадку».

«Наша Ніва» прасіла Казуліна пра інтэрвію, але на гэтым этапе прафэсар абмежаваў сябе ад кантактаў з прэсай. «Я ўжо быў выказаўся пра магчымасьць ад’езду, пасьля чаго пачаліся шматлікія чуткі, недагаворкі. Пакуль прыняў рашэньне ніяк не выказвацца на гэты конт. Кропкі над «і» ў гэтай справе расстаўляць яшчэ рана, бо ў мяне цяпер іншыя прыярытэтныя пытаньні», — зазначыў А.Казулін.

Паводле нашай інфармацыі ў атачэньні Казуліна цяпер не засталося амаль нікога зь ягонай былой каманды. Адышлі нават тыя, хто заставаўся верным былому кандыдату ў прэзыдэнты і пасьля ягонага зьмяшчэньня з пасады старшыні БСДП.

Адразу па парлямэнцкіх выбарах Казулін зьнік з палітычнага жыцьця — не было выказваньняў у прэсе, перастаў хадзіць на пасяджэньні Палітрады АДС. Не зьявіўся Казулін і на Дзядах. З прычыны незьнятай судзімасьці ня зможа палітык балятавацца і на наступных прэзыдэнцкіх выбарах.

У любым выпадку, нават калі былы палітвязень зьедзе зь Беларусі, то наўрад назаўсёды.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках