26 красавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзкіх актывістаў аштрафавалі за пратэст у цэнтры Берасьця

Учора, 3 сьнежня, судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Андрэй Васілюк прыняў рашэньне аштрафаваць на дзьве базавыя велічыні кожнага з трох удзельнікаў пікету ў Берасьці на плошчы Леніна.

Актывістка апазыцыі Жанна Абрамава выйшла на пікет таму, што яе выселілі з кватэры. Юрась Бакур і Іван Стасюк вырашылі падтрымаць яе ў знак салідарнасьці.

Берасьцейскі праваабаронца Юрась Жыдовіч паведаміў «Радыё Свабода», што падтрымаць пікетавалых на судзе прыйшлі шмат іхніх аднадумцаў.

«У судзе было шмат прысутных зь ліку грамадзкіх актывістаў, сябраў розных апазыцыйных партыяў, журналістаў.

Судзьдзя заявіў, што ўдзельнікі пікету парушылі Закон «Аб масавых мерапрыемствах», канкрэтна — артыкул 12.34 (парушэньне правілаў пікетаваньня). Судзьдзя даводзіў, што яны мусілі падаць заяву на правядзеньне пікету. Але суд абмежаваўся мінімальным пакараньнем. Мажліва, што гэта зьвязана з сумнеўнымі абставінамі самога пікету», - кажа праваабаронца.

Нагадаем, пазаўчора на цэнтральнай плошчы Берасьця быў арганізаваны пікет пратэсту. Удзельнікі пікету выказвалі нязгоду з прымусовым высяленьнем Жанны Абрамавай з кватэры, у якой яна пражывала амаль дваццаць гадоў.

Праваабаронцы зь Берасьця лічаць, што высяленьне — вынік перасьледу Жанны Абрамавай за палітычную дзейнасьць у складзе апазыцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках