Беларускія прадпрыемствы павінныя інвестарам амаль 300 мільёнаў даляраў
2- 4.12.2008, 12:09
Пратэрмінаваная запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў перад замежнымі кампаніямі па выніках трох кварталаў 2008 года склала 297,965 млн. даляраў.
Пры гэтым аб'ем пратэрмінаваных запазычанасцяў беларускіх прадпрыемстваў перад расейскімі кампаніямі склаў у студзені-верасні 2008 года 80,188 млн. даляраў.
У сваю чаргу, беларускія запазычанасці кампаніям з іншых краін СНД узраслі ў 2,2 разы да 14,360 млн. даляраў.
Пратэрмінаваная запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў перад кампаніямі з краін па-за СНД склала па выніках трох кварталаў 2008 года на 8,4% да 203,418 млн. даляраў на першае кастрычніка, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.