9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкаматы не аддаюць беларусам грошай

7

Чарговы збой у камп’ютарнай банкаўскай сістэме Беларусі адбыўся ўчора. Сетка банкаматаў найбуйнейшых фінансавых установаў краіны перастала працаваць.

Паводле афіцыйнай версіі, прычынай збою сістэмы сталі перабоі ў энергазабеспячэнні. Дарэчы, у сталіцы гэта ўжо другі выпадак адключэння банкаматаў. У студзені яны не працавалі, але спісвалі грошы з рахункаў кліентаў. Тады прычынай збою назвалі памылку ў праграме.

Паведамляецца, што банкаўскую сістэму абслугоўвання чакае масштабная мадэрнізацыя. Плануецца, што сетка банкаматаў стане больш дасканалай і хуткаснай, адзначае тэлеканал ОНТ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках