9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына зьнізіць кошт візаў для беларусаў?

4

14 лютага дэпутаты Бундэстагу плянуюць прыняць рэзалюцыі аб зьніжэньні візавых коштаў для грамадзянаў Беларусі і аб падтрымцы дэмакратычнага руху ў Беларусі.

Абодва пытаньні стаяць на парадку дня пасяджэньня нямецкага парлямэнту. Першае - аб зьніжэньні коштаў шэнгенскіх візаў для беларусаў - ініцыяванае як апазыцыйнымі фракцыямі зялёных ды вольных дэмакратаў, так і кіроўнымі партыямі - ХДС і СДП.

Нямецкія парлямэнтары прапануюць свайму ўраду зрабіць бясплатныя візы для беларусаў маладзейшых за 25 гадоў і для тых, хто едзе у Нямеччыну ў рамках культурніцкіх і навуковых абменаў. Таксама прапануецца зьнізіць візавыя кошты з 60 да 35 эўра для беларусаў зь нізкімі прыбыткамі, паведамляе «Радыё Свабода».

Праект рэзалюцыі аб падтрымцы дэмакратычнага руху ў Беларусі належыць нямецкім зялёным. Яны прапануюць свайму ўраду дазволіць працаўладкавацца ў Нямеччыне тым беларусам, якія былі звольненыя з працы па палітычных матывах, а таксама стварыць адпаведныя стыпэндыі для выключаных з унівэрсытэтаў беларускіх студэнтаў. Сярод іншых прапановаў зялёных - пашырэньне культурніцкіх і навуковых кантактаў, падтрымка супрацоўніцтва паміж нямецкімі партыямі і беларускім грамадзянскім супольніцтвам.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках