9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане ад сардэчнага прыступу сканаў Бадры Патаркацішвілі

Вядомы грузінскі апазіцыянер і бізнэсмэн Бадры Патаркацішвілі, якога грузінскія ўлады абвінавачвалі ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту, сканаў у сваім доме ў Лондане, паведамляе агенцтва "Навіны-Грузія" са спасылкай на аднаго з лідэраў партыі "Наша Грузія" Нону Гапрындашвілі.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай смерці стаў сардэчны прыступ. Да гэтага ніякіх звестак пра яго хваробу не распаўсюджвалася, адзначае агенцтва.

Патаркацішвілі з'яўляўся адным з самых уплывовых апанентаў дзейнай улад Грузіі. Ён заняў трэцяе месца на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах 5 студзеня, набраўшы 7,1% галасоў выбаршчыкаў. Грузінскія праваахоўныя органы вінавацілі яго ў змове з мэтай звяржэння дзяржаўнага ладу. Патаркацішвілі быў абвешчаны ў міжнародны вышук праз Інтэрпол.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках