9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За непрышпільны рэмень аштрафуюць па максімуме

2

Менская дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе кантроль за выкарыстаннем кіроўцамі і пасажырамі рамянёў бяспекі, паведамілі "Інтэрфаксу" ў УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Акрамя таго, будзе звернутая падвышаная ўвага на кіроўцаў, якія карыстаюцца падчас руху тэлефонамі, паведамілі ў міліцыі. Да парушальнікаў будуць ужывацца максімальныя штрафы. За непрышпільны рэмень штраф будзе складаць 35 тысяч рублёў, за гутарку па мабільным тэлефоне – 70 тысяч, піша Інтэрфакс.

Паводле інфармацыі ДАІ, Менску за згаданыя парушэнні штодня прыцягваюцца да адказнасці каля 200 кіроўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках