9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салігорская міліцыя затрымала «анёлаў» (фота)

12

Сёньня апоўдні салігорская моладзь зладзіла традыцыйную імпрэзу, прысьвечаную Дню Сьвятога Валянціна.

Актывісты “Маладога Фронта”, апранутыя анёламі, віншавалі на цэнтральнай плошчы гораду салігорцаў са сьвятам любові. Кожнаму мінаку дарылі сьвяточную валянцінку, зробленую сваімі рукамі. Каб прывабіць людзей маладафронтаўцы падрыхтавалі адмысловы транспарант з надпісам "Мы любім Беларусь" і разьмесьцілі яго на сцэне.

Акцыя прыцягнула ўвагу міліцыі, якія яшчэ з самага ранку адшуквалі некаторых удзельнікаў акцыі. Зьявіўшыся на плошыя, міліцыяты зьнялі расьцяжку, затрымалі "анёлаў" і даставілі іх у пастарунак. Праз некалькі гадзін усіх затрыманых маладзёнаў вызвалілі без аніякіх абвінавачваньняў.

Фота saligorsk.org

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках