Беларус з Брукліна выйграў мільён у амэрыканскай лятарэі
9- 15.02.2008, 14:38
Як паведамляе New York Post, мільённы выйгрыш Lotto jackpot дастанецца двум нью-ёрскім эмігрантам. Гэта 50-гадовы беларус Алег Салаўёў з Брукліну і 54-гадовы пэруанец Пабла Магалон з Манхэтэну.
“Гэта неверагодна”, -- кажа Алег Салаўёў. -- Я ўсё яшчэ ня веру гэтаму. Я купляю лятарэю цягам апошніх трох ці чатырох гадоў, аднак ніколі не выйграваў больш за тысячу даляраў”, - цытуе Салаўёва “Радыё Свабода”.