Моладзь правяла ў Гародні акцыю памяці (Фота)
- 19.02.2008, 18:30
16 лютага актыўная моладзь Гародні з грамадзянскай кампаніі "За Свабоду" правяла акцыю прысвечаную Дню Салідарнасьці.
Флэшмоб складаўся з дзьвух частак. Спачатку актывісты развесілі на паручні невялічкія партрэты зьніклых лідэраў апазыцыі Юры Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадскага з іх кароткай біяграфіяй на адваротным боку.
Другой часткай сталася выкладаньне з большых партрэтаў "памятнага" ланцужку на Савецкай плошчы.





