10 траўня 2024, Пятніца, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа. Ірына Казуліна

Вашай увазе прапаноўваюцца фрагменты відэафільма пра сям’ю палітыка, знятага на пачатку гэтага года, напярэдадні спаткання Ірыны Казулінай і дачок з Аляксандрам Казуліным у калоніі.

У фільме Ірына Казуліна, у прыватнасці, успамінае кароткатэрміновае спатканне з мужам у мінулым годзе, на 37-ы дзень яго галадоўкі пратэсту. "У той момант, – распавядала яна, – для мяне было важна, каб ён хаця б пачаў есці. Разумееце – што ён у турме, што яму цяжка – усё глупства. Галоўнае, каб еў… Так што сёлета, у параўнанні з мінулым, я практычна шчаслівая. Вось такія парадоксы жыцця".

У адным з інтэрв'ю Ірына Іванаўна падзялілася: "Я люблю адкрытасць і сумленнасць. Я лічу, што светам павінна кіраваць дабро. На жаль, цяпер адбываецца ўсё наадварот. Гэта мяне вельмі засмучае. Нават бываюць моманты, калі ў мяне апускаюцца рукі. Але раніцай прачынаюся і разумею, што трэба працаваць незалежна ад акалічнасцяў. Калісьці ў дзяцінстве мяне ўразіла вядомая казка пра жабу, якая лапкамі ўзбіла вяршкі і выбралася з гарлача. Імкнуся паступаць гэтаксама".

Відэа БелаПАН

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках