9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ пакінуў апазіцыянера ў супакою

4

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці прыпыніла следства ў дачыненні Андрэя Цянюты, падазраванага ў дзеяннях ад імя арганізацыі «Малады фронт».

Пра гэта А.Цянюце паведаміў следчы гомельскага ўпраўлення КДБ Дзмітрый Седляроў.

Паводле пастановы, папярэдняе следства было прыпыненае яшчэ 14 лютага «за немагчымасцю вытворчасці следчых дзеянняў, без якіх не можа быць прынятае рашэнне наконт заканчэння расследавання».

Нагадаем, крымінальная справа ў дачыненні А.Цянюты была ўзбуджаная ў верасні 2007 года. У інтэрв'ю БелаПАН А.Цянюта адзначыў, што следства па дадзенай справе ўжо прыпынялася ўвосень 2007 года, але пасля было адноўленае. «Мабыць, у следчых бракуе доказаў маёй «дэструктыўнай» дзейнасці, і з прычыны апошніх вызваленняў палітвязняў спецслужбы не ведаюць, што са мной рабіць», – выказаў здагадку А.Цянюта, каментуючы пастанову УКДБ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках