26 красавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынкевіч: «Дзеянні ўлад у дачыненні Аляксандра Казуліна процізаконныя»

2

«Дзеянні ўлад у дачыненні Аляксандра Казуліна не толькі антыгуманныя, але і процізаконныя», – так пракаментаваў былы адвакат зняволенага палітыка юрыст Ігар Рынкевіч у інтэрв'ю БелаПАН апошнія заявы адміністрацыі калоніі «Віцьба-3».

Нагадаем, што раніцай 25 лютага начальнік калоніі Віталь Агністыкаў паведаміў прадстаўніку Беларускага Хельсінкскага камітэта па Віцебскай вобласці Паўлу Левінаву, што рыхтуе адмову А.Казуліну ў выездзе на пахаванні жонкі. Гэтае рашэнне ён матываваў тым, што за час знаходжання ў калоніі Казулін меў чатыры дысцыплінарныя спагнанні і з улікам асобы зняволенага не ўяўляецца магчымым адпусціць яго на пахаванні жонкі.

«Суцяшальна, што пасля заканчэння двух сутак Агністыкаў прызнаў, што ключавая роля ў рашэнні аб падаванні Казуліну кароткатэрміновага водпуску ўсё-ткі належыць яму. Раней ён заяўляў, што такое рашэнне павінна прымацца дэпартаментам выканання пакаранняў», – нагадаў І.Рынкевіч.

«Што ж тычыцца чатырох дысцыплінарных спагнанняў, то яшчэ зусім нядаўна іх было тры, два з якіх за тое, што Казулін (чалавек, які дагэтуль канчаткова не аднавіўся пасля 53-дзённай палітычнай галадоўкі) прылёг на ложак у пазавызначаны час. Нечаканае з'яўленне яшчэ аднаго спагнання сведчыць пра тое, што на Казуліна робіцца ціск унутры калоніі», – лічыць І.Рынкевіч.

Юрыст таксама пракаментаваў словы начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем пакарання Віцебскай абласной пракуратуры Юрыя Раманоўскага, які 25 лютага ў інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад» заявіў, што Казулін не пісаў заяву з просьбай адпусціць яго з выпраўленчай калоніі на пахаванні жонкі.

«Па заканадаўстве службовыя асобы (у дадзеным выпадку прадстаўнікі адміністрацыі калоніі) павінны растлумачыць зняволенаму, што ад яго патрабуецца ў той ці іншай сітуацыі. Заява з просьбай адпусціць Казуліна на пахаванне жонкі паступіла ад яго сваякоў. І калі неабходная была яшчэ заява ад яго самога, то гэта яму павінны былі растлумачыць, а не радасна «паціраць рукі» ад таго, што чалавек не ведаў нейкіх працэсуальных дэталяў», – сказаў Рынкевіч.

Ён заявіў, што сваякі і паплечнікі А.Казуліна будуць «абскарджваць антызаконныя дзеянні кіраўніцтва калоніі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках