26 красавiка 2024, Пятніца, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дочкі Аляксандра Казуліна абвясцілі галадоўку пратэсту

25
Дочкі Аляксандра Казуліна абвясцілі галадоўку пратэсту

Дочкі палітвязня Аляксандра Казуліна сёння а 14 гадзіне абвясцілі галадоўку пратэсту ў сувязі з тым, што ўлады адмаўляюцца вызваліць іх бацьку Аляксандра Казуліна. 23 лютага сканала ў выніку цяжкай хваробы жонка палітвязня Ірына Казуліна. Палітзняволенага не толькі не вызвалілі, але і не дазволілі яму развітацца з жонкай.

«Мы патрабуем, каб вызвалілі нашага бацьку. Хіба ў Лукашэнка няма маці? Няўжо ён не можа нас зразумець? Мы хочам развітацца з нашай маці і адправіць яе ў апошні шлях усёй сям'ёй. Мы будзем галадаць датуль, пакуль не вызваляць бацьку», – заявіла ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Юлія Казуліна.

Нагадаем, што дочкі палітвязня Аляксандра Казуліна, Вольга і Юлія, звярнуліся да беларусаў з заклікам выйсці сёння а 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу Менска з свечкамі і партрэтамі іх маці – Ірыны Казулінай, памерлай 23 лютага.

«Людзі Беларусі! Мы звяртаемся да вас у вельмі цяжкую хвіліну для нашай сям'і – мы страцілі нашу любімую маці. Сёння да нас прыходзяць, тэлефануюць і пішуць мноства людзей з выказваннем спачування ў нашым горы. Нашы сэрцы рвуцца на часткі. Мы не можам пахаваць маці без нашага бацькі. Мы ўдзячныя вам за вашу падтрымку і ўдзел. Будзем разам у гэты цяжкі час!» – гаворыцца ў заяве.

Сам Аляксандр Казулін у знак пратэсту таксама мае намер абвясціць сухую галадоўку. «І тады праз 6-7 дзён нас з маёй жонкай пахаваюць разам», – гаворыцца ў заяве палітыка.

Начальнік калоніі "Віцьба-3" Віталь Агністыкаў раніцай 25 лютага адмовіўся размаўляць з журналістамі, але паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву, што рыхтуе адмову Аляксандру Казуліну на выезд на пахаванне жонкі, якая сканала 23 лютага.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках