9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэмакраты заклікаюць ЦВК правесці свабодныя выбары

Дэмакратычныя сілы Беларусі ў рамках кампаніі "За свабодныя выбары", ініцыяванай рухам "За Свабоду", распрацавалі для Цэнтрвыбаркама праекты чатырох пастаноў, прыняцце якіх дазволіла б удасканаліць выбарчы працэс у рамках дзейнага заканадаўства. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміў намеснік кіраўніка руху Віктар Карнеенка.

"Мы зыходзілі з таго, што Выбарчы кодэкс падае нам вызначаныя правы. Аднак пастановы Цэнтрвыбаркама маглі б гарантаваць рэалізацыю гэтых правоў у дачыненні ўсіх суб'ектаў выбарчай кампаніі", – заявіў В.Карнеенка.

Паводле яго слоў, пастановы закранаюць працэс падліку галасоў; гарантуюць палітычным і грамадскім суб'ектам, якія высунулі кандыдатаў, права на прысутнасць іх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях; растлумачваюць правы назіральнікаў і сяброў выбарчых камісій пры падліку галасоў; пры правядзенні агітацыйнай кампаніі вызначаюць прыярытэтнымі пастановы Выбарчага кодэкса, а не закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Цяпер праекты пастаноў праходзяць экспертную праверку ў палітычных партыях. "На наступным тыдні мы плануем прадставіць іх грамадскасці і перадаць у Цэнтрвыбаркам", –паведаміў В.Карнеенка.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках