18 красавiка 2024, Чацвер, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Марыніч: «Супрацоўніцтва Беларусі з Іранам можа несці небяспеку ўсёй Еўропе»

9

Іран гатовы дапамагчы Беларусі ў будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС, заявіў сёння амбасадар Ірана ў Беларусі Абдольхамід Фекры. «Апроч таго, што Іран не валодае неабходнымі ядзернымі тэхналогіямі, супрацоўніцтва Беларусі з Іранам нясе небяспеку ўсёй Еўропе», – заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-міністр знешнеэканамічнай дзейнасці краіны Міхаіл Марыніч, каментуючы прапанову іранскага амбасадара.

Па словах Марыніча, міжнародная супольнасць проста не дапусціць такога супрацоўніцтва. «Іран не валодае неабходнымі тэхналогіямі. Бо сваю АЭС яны будуюць пры дапамозе расейскіх спецыялістаў і тэхналогій. Таму для Беларусі такая «дапамога» можа прывесці да сумных наступстваў. Калі афіцыйны Менск пойдзе на супрацоўніцтва ў гэтым пытанні з Іранам, то дадзены крок нясе ў сабе небяспека не толькі для нашай краіны, але і для кантынента ў цэлым. Да таго ж варта ўлічваць факт, што Іран уваходзіць у так званую «вось зла». За будаўніцтвам АЭС у Бушэры пільна сочыць не толькі ЗША і МАГАТЭ, але і ўвесь свет. Прыняўшы дадзеную прапанову Ірана Беларусь рызыкуе быць прылічанай да шэрагу краін, якія ўваходзяць у гэтую «вось зла», што канчаткова сапсуе імідж нашай краіны ў свеце», – упэўнены Міхаіл Марыніч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках