9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч: Еўраінтэграцыя можа аб'яднаць уладу і апазіцыю

Лідэр Партыі рэгіёнаў Украіны Віктар Януковіч лічыць, што менавіта пытанне інтэграцыі Украіны ў Еўрапейскі Звяз можа аб'яднаць апазіцыю і кіруючую кааліцыю.

Пра гэта Януковіч заявіў учора ў Брусэлі падчас сустрэчы з Генеральным сакратаром Савета міністраў ЕЗ, Высокім прадстаўніком ЕЗ па пытаннях агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўерам Саланам.

Падчас сустрэчы бакі шмат увагі надалі пытанням еўраінтэграцыі Украіны і заключэння новага Узмоцненага пагаднення Украіна–ЕЗ. Януковіч станоўча ацаніў прагрэс, дасягнуты ў перамовах наконт новага Узмоцненага пагаднення паміж Украінай і ЕЗ цягам 2007 года.

"У перамоўным працэсе мы пераадолелі амаль палову шляху. Ён становіцца ўсё больш цяжкім, бо патрабуе ад бакоў больш кампрамісаў", – сказаў лідэр Партыі рэгіёнаў.

"Нягледзячы на сур'ёзныя рознагалоссі па ўнутрыпалітычных пытаннях, ва Украіне існуе кансенсус адносна стратэгічнага курсу на еўрапейскую інтэграцыю, – адзначыў падчас сустрэчы Януковіч. – Мы добра разумеем, што трэба прыкласці шмат намаганняў, дасягнуць адпаведных крытэраў, каб прэтэндаваць на сяброўства ў ЕЗ".

"Украінскі бок задаволены паспяховым выкананнем Плану дзеянняў Украіна–ЕЗ, які даў нам магчымасць падняць на новы ўзровень нашы стасункі, але важна, каб сёння мы размаўлялі пра выкананне Плану дзеянняў не толькі ўкраінскім бокам, але і з боку ЕЗ", – адзначыў Януковіч.

Януковіч адзначыў, што пытанне інтэграцыі Украіны ў ЕЗ апазіцыя і кіруючая кааліцыя павінны вырашаць сумеснымі намаганнямі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках