9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адбудзецца прэм'ера фільма пра беларускі антысавецкі супраціў

30

28 лютага у сядзібе Партыі БНФ адбудзецца прэм'ера дакумэнтальнага фільма "Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў 1944 – 1957 гадоў". Гэта першы фільм студыі "Partyzanfilm" з цыклю "Беларускі рэзыстанс".

Фільм зьняты паводле кнігі Сяргея Ярша і Сяргея Горбіка «Беларускі супраціў». У фільме спалучаныя мастацкія здымкі з дакумэнтальнай кронікай. Аўтары фільма зрабілі спробу кінарэканструкцыі падзеяў 40-50-ых гадоў мінулага стагодзьдзя на тэрыторыі заходняй Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Паводле аднаго зь ініцыятараў стварэньня стужкі Антона Цялежнікава, карціна адкрывае малавядомыя факты беларускай гісторыі, якія дзяржаўная прапаганда спрабуе старанна схаваць ад шырокага абмеркаваньня. "Тым ня менш, падзеі, якія адбываліся ў 1944-1957 гадох, зьяўляюцца неад'емнай, хаць і трагічнай часткай гісторыі Беларусі", - лічыць А.Цялежнікаў.

Фільм будзе прэзэнтаваны 28 лютага у 19:00 у сядзібе БНФ у рамках мерапрыемстваў па адзначэньні 90-годдзя БНР, заплянаваных Партыяй БНФ. Пасьля паказу пройдзе канцэрт барда Андрэя Латушкіна.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках